Круцяць вітрыны коламі.
Здымуць,
надзенуць панчошку.
Гарыць у чатыры колеры
Шкляная дзявочая ножка.
Слова знаёмае
літасці
Просіць,
галосіць над крамай.
Неонавай пугай
літары
Ганяе пастушка рэклама.
За што, ну за што цябе, слова,
Гэтак сцябаюць сурова?
Усё гэта адразу сабе
Усё гэта адразу сабе ўяўляеш
і гэта добра--кінестытычна-візуальная паэзія