Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Казімір Камейша

Сярэдняя: 4.6 (16 галасоў)

Дзіравы ветразь.
Хмурае дасвецце.
У гнеўным моры
Мару не дагнаць.
Даўно-даўно ўжо памяняўся вецер,
А ветразь мы не хочам памяняць.



Сярэдняя: 4 (13 галасоў)

Круцяць вітрыны коламі.
Здымуць,
                 надзенуць панчошку.
Гарыць у чатыры колеры
Шкляная дзявочая ножка.
Слова знаёмае
                         літасці
Просіць,
              галосіць над крамай.
Неонавай пугай
                         літары
Ганяе пастушка рэклама.
За што, ну за што цябе, слова,
Гэтак сцябаюць сурова?