Па шашы з Глыбокага на Полацк
Нават у падумках не лаўчы.
Звонам старажытнасці напоўніць
Краявіды вёска Крывічы.
З бітваў пачыналася Айчына,
He схіляў мой продак галаву:
Бы ад дзідаў у барах дзічына —
Падалі чужынцы ў траву.
Крывічы, радзімічы, славяне...
Пераможны
чую звон мячоў.
Дрэва радаслоўнае не звяне,
Я — нашчадак кроўны крывічоў.
I калі над Бацькаўшчынай смерчы,
Вогненныя смерчы загудуць,
Той стары прапрадзедаўскі меч мне
Крывічы ў далоню пакладуць!
Шыкоуна!Моцна!Кранае да
Шыкоуна!Моцна!Кранае да глыбiнi.