Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крыжаносец

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Калі мне кажуць пра Іуду,
Як пра найгоршага з людзей,
Сябе пытаю і Вас, людзі:
Ці такі дрэнны той габрэй?

Хто б ведаў што, пра нараджэнне,
Яго дзяцінства, маладосць;
Але ў кожным пакаленні
Яго клянуць... За што, пагодзь?

За тое, што ён быў з Ісусам?
Выконваў усё, што той казаў?
І не глядзеў, ці яму зручна,
Бо гэта Божа даручаў?

Ён быў з апосталаў абраны,
Сярод астатніх прапаноў!
Ці не таму, што больш адданы
І разумнейшы вучань ён?

Ва ўсіх былі крануты мары.
Яму - адмова быць сабой.
Ці здольныя быць Вы ахвярай,
А звацца здраднікам -змяёй?

І ведаў ён, Іуда гэны,
Бо папярэджанне было,
Што будзе прокляты. Навечна!
А пагадзіўся... Для чаго?

Згадзіцца ўсёй істоце здрадіць?
Нашто тады жыццё яму?...
Яго вучылі – толькі страта
Абумаўляе глыбіню!

А ён? Не ведаю. Калісці
І дойдуць людзі да ўсяго!
У запавеце кожным існасць,
І вера ў лепшае жыццё!



Вельмі, і Вельмі...

Вельмі, і Вельмі...