Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад казкі "Курачка Раба"

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жылі калісьці дзед і баба.
Ў іх кураня было рабое.
І знесла яйка курка Раба,
Ды не прастое – залатое.
Дзед яйка біў – яно не б’ецца.
Бабуля біла – не разбіла.
А мышанё забегла ў сенцы,
Хвастом махнула – й разлупіла.
Дзядок над стратай горка плача.
Бабуля слёзынькі ўцірае.
А курка Раба ў вочы скача
І ў суцяшэнне кудахтае:
“Бабуля! Дзеда! Ну не трэба!
Не плачце! Я вас супакою!
Знясу вам новае – ‘шчэ лепей -
Не залатое, а прастое!”



... і не адное, а паболей!))

... і не адное, а паболей!))