Глядзіць сьвітаньне пустымі вачніцамі,
Чарапох,якіх у магілах тысячы...
А над імі ня крыж,толькі вецер шапоча,
Толькі дожджык ідзе,толькі цемра ў ночы...
На касьцях зьбялелых-кропля расы,
У якой вясёлка чысьцінёю грае.
А наўкол-цішыня,толькі чутна нібы
Хтосьці ціха малітву чытае...
Гэта шэпт верасоў,гэта вецер гуляе,
Ціха сосны гамоняць нічутка...
То душа Курапатаў гаворыць з табой,
Шле праклён на свой лёс пакутны.
Амаль нармальна - гэткай
Амаль нармальна - гэткай зорачкі не хапае ў класіфікацыі вершаў на сайце.
А яна адлюстоўвае большасць вершаў на ім размешчаных.