З сумленьнем трэба размаўляць,
Не пакідаць яго сам-насам
З душой,што прагне вышыні,
Не пакарыўшыся абразам,
Што сьвет няспынна пасылае,
Каб паглядзець на што прыгодны.
З сумленьнем трэба працаваць,
Не дазваляць зрабіць лагодным
Твой твар.Бо думкай вінен жыць,
І рухацца наперад жвава.
З сумленьнем трэба размаўляць,
Бо ты жывы,а не выява,
Не фатаздымак,што зьмярцьвела
Пад пылам на стале стаіць.
Калі ж маўчыць яно-то ведай:
Табе сумленна не пражыць!