Сьцяліўся туман па зямлі,
Ясьнелі пад сьнегам рабіны,
Я выйшаў на прызьбе паліць
І вечар на плечы накінуў.
Зьвінела на дрэвах гальлё
І хутаўся сад заінелы,
А вецер прыносіў з палёў
Арганаў забытыя сьпевы,
Кружыў, перасыпваў сьняжком...
Тым часам між дрэваў у садзе
Маленькі анёлак цішком
Да неба драбіны прыладзіў.
Ужо вечарэла. На сьнег
Клаліся няроўныя цені.
Я сплюнуў цыгарку і зьбег
У вечным сваім задуменьні.
Разьліўся па лесе спакой,
Завеі над полем застылі,
Аўтобус дарогай гразкой
Сьпяшаўся зь Вялейкі на Ільлю...
Анёлак, пачуўшы пару,
Намацаў чагосьці пад лаўкай,
Драбінамі ўзьбіўся ўгару
І радасна чыркнуў запалкай.
Цудоўна, Антон. Вельмi
Цудоўна, Антон. Вельмi спадабаўся твой верш.
Бартэр, або Як качка качке
Бартэр,
або
Як качка качке па-суседску....
Вілейку бачыў нейкі час.
Праз аб'ектыў, і праз бутэлькі,
і праз будоўлевы «спецназ».
.
Атрад студэнтаў зваўся «Доійлід»,
У множным ліку мы былі.
Там не было ніякіх зорак,
і кукарэкаў на раллі.
.
Мы зараблялі, і здаBYлі
на ўсё жыццё сабе «аклад» -
Перш чым хапацца за матыгі
спытаць прараба - хто тут раб?
.
Пасля работы ў першы месяц,
пасля акладу за яе,
мы пілі «Вілію», і дзевак
за тыя ж грошы, за свае.
.
Мы так хлусіць пачалі дзядзьку,
што на авансах набралі...
І Курэнечных, і Ільячных,
ды і Рабунь сабе знайшлі.
.
Мы зарабілі на білеты,
дапрацаваўшы ўсе хвасты,
перарабіўшы больш суседзяў...
І атрымалі іх мазгі.
..........................
А ім пакінулі сваі.
куцьця
выдатна