Ластаўка, дзіўная птушка!
Можа падкажаш што мне?
Можа нашэпчаш на вушка,
Ці прашчабечаш у сне?
Ты адкажы, калі ласка,
Край чараўнічы ці ёсць?
Там, дзе жыццё, быццам казка.
Я там – няпрошаны госць.
Вольная ты, нібы вецер.
Ведаеш, мабыць, адказ.
Ведаеш, дзе ў гэтым свеце
Шчасцейка ёсць і для нас...