У Радзівонаўны аднойчы
Адзін калега мой спытаў:
Як нарадзіць прывабны слоік,
Каб нават лёд там вершам стаў?
Наіўны Сашанька пытаўся,
А няню тую сьмех прабраў:
Мой даражэнькі, ты ж дазнаўся.
Ты ж ужо шмат што напісаў.
Як гэта так? Ужо ўсё была?
І што, не будзе ўжо больш?
Ну я ж кажу табе, Арына.
Вось праз імя кажу, прасоч.
Малы ў крык.
Я нарадзіўся!!!
Так, так. Адразу і памёр.
Ты ў труне ўжо, спаліўся,
Бо не малюеш ужо твор.
Я не хачу яшчэ памерці!!!
Ну дык жыві. Хто не дае?
Адну хвіліну, дай працерці...
Вунь пляма, бачыш, на стале.
Якая пляма? Што ты робіш?
Хіба я помнік, каб чакаць?
Я яшчэ нешта не засвоіў...
Я ўжо пісаў? Ці час пісаць?
Аб чым ты кажаш, мой ты «ўнучак»?
Дапамажы прыбраць вось стол.
Пакліч прыслужніцу з анучай...
Я хусткай, сам. Ці вунь, падол.
Ты вельмі спрытны, калі трэба
Пазнаць паболей пра сябе.
А мне дасі ты трошкі ведаў
Аб тым, як бачыш ты мяне?
Хіба табе патрэбна гэта?
Ты ж, нават, ведаеш хто я!
Табе цікавае спрадвечча,
А мне, што будзе апасля.
Няўжо не бачыш, што цікава
Цябе і слухаць, і спытаць?
Я што табе(?) магу параіць?
Дакладней цяжка адказаць...
Ты што маўчыш? Я што пакрыўдзіў?
Як?... Чым?.. Калі?... Ну не было ж?...
Я...катаваў цябе, Арына?
Дзіцячы вочы поўны сьлёз.
Мне невядома кім ты будзеш...
І колькі жыць табе гадоў...
Я толькі ведаю, што рушыш
У накірунку вечных льдоў.
падабалася, нават вельмi !
падабалася, нават вельмi !
не хлусня... )))
Вялікі дзякуй Вам,
Вялікі дзякуй Вам, Міра!
Вашая шчырасць не ведае межаў.
Жадаю Вам далейшых поспехаў у Вашай творчасці.)