Ледзь знясілю, захварэю,
Непакоюся найперш:
Ці паспею,
Ці даспею
Напісаць свой лепшы верш?
Каб хапіла толькі часу!
Каб натхненне не сышло!
Ці не згасну
Я заўчасна,
Сэрца сцягваючы ў тло?
Смерці цела не баюся,
Толькі дух таміцца мой.
Ці ўталюся
Ў жыццятрусе
Апантанасцю сваёй?
Лёс адцяне пупавіну,
Што трымае на зямлі,
І адрыне…
Ці пакіну
Ў кімсьці след сваёй любві?
Адарваўшыся ад глебы,
Раптам кіну сумаваць
З-за патрэбы
Цуды неба
Ў іншым свеце апяваць…
22.03.2011