Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лесу

Яшчэ не ацэнена
Ты ўсё такі,
                    жывы дарунак дзедаў, —
I шаты, і карчэўе, і багун...
Я да дубка, што ўжо віхуру зведаў,
Цікаўным аляняткам прабягу.
Памераемся ростам пад дубамі...
Я запытаю: «Як яно, браток?»
I пальцамі,
                   як той звярок губамі,
Руды апалы падбяру лісток...

У лес прыходжу я не весяліцца.
Але, калі зажурыцца мой друг,
Зраблюся я вясёлаю сініцай
I заспяваю голасна, за дзвюх.