Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лета

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Зноў прыйшло лета. Спякота.
Птушак, нешта, зусім не відаць.
Мабыць, недзе яны на балотах,
Застаюцца ў цяньку кукаваць.

Цяжка, мабыць, расправіць ім крылы
Ў гэту гарач, непралётны зной,
І напэўна яны ўспамінаюць,
Як цудоўна было ім вясной.

Як здалёку яны паспяшалі,
Каб вясну на Радзіме сустрэць,
І да позняе восені шчыра
Пра любоў да яе звонка пець.

29.07.2012 год



дзякуй вам за добрыя вершы

дзякуй вам за добрыя вершы