Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яўгення Доля

Сярэдняя: 3.5 (13 галасоў)

Асенні пераспеў, як развітанне
З Радзімай – для каго і назаўжды,
Асенні пераспейў, як спеў чакання,
З радзімага гнязда – але, куды?
А можа гэта першая дарога – апошні шлях –
Вяртання больш няма…
Усёж на сэрдцы цяжка і трывога,
Вось-вось прыдзе суворая зіма.
05.10.2012



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Гукаю цябе, гукаю,
Чакаю цябе, чакаю
Бо вельмі кахаю,
Цябе я кахаю…

Ці чуеш, што я кахаю?
Ці бачыш, што я чакаю?
Калі ты прыбудзеш,
Абавязкова цябе прывітаю.

Заўжды я табе абяцаю.
Ты чуеш, што я абяцаю?
Кахаць і чакаць абяцаю.
І верыць табе, і верыць,

Жыццё і сэрца даверыць.
Вітаю цябе я, вітаю.
Вітаць я заўжды абяцаю.
Кахаю…



Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Зноў прыйшло лета. Спякота.
Птушак, нешта, зусім не відаць.
Мабыць, недзе яны на балотах,
Застаюцца ў цяньку кукаваць.

Цяжка, мабыць, расправіць ім крылы
Ў гэту гарач, непралётны зной,
І напэўна яны ўспамінаюць,
Як цудоўна было ім вясной.

Як здалёку яны паспяшалі,
Каб вясну на Радзіме сустрэць,
І да позняе восені шчыра
Пра любоў да яе звонка пець.

29.07.2012 год



Яшчэ не ацэнена

Ці бачыш ты маё каханне?
Яно табе як прывітанне,
Яно заўжды дапамагае,
Мне аб жыцці апавядае.

Ці бачыш ты маё каханне?
Яно табе як раставанне,
Яно заўжды як кампрамат,
Бо у жыцці як супастат.

Ці бачыш ты маё каханне?
Яно як доўгая сустрэча,
Яно заўжды прыходзіць раптам,
Яго не возьмеш дзесьці воптам.

Ці бачыш ты мае каханне?
Яно табе як даўгалецце,
Яно заўжды, як кампраміс,
Звычайных з'яу прыгожы біз.