Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лета кінула ў скарбонку песні сонечнага ветра

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Лета кінула ў скарбонку песні сонечнага ветра, пазавесіла дажджамі казачныя кудзясы, пахне прэлаю лістотай, пераросткамі-грыбамі, і вавёрка лушчыць шышкі, у цянёчку на пяньку. Там Алёнушка на камні, братка-козлік дурнаваты, Шэры Воўк, Царэвіч гарны, бабка Ёжка і мятла, і пліта не скрыжаванні без намёку правасловіць, што не атрымаць за грошы ні каханне ні любоў. Я не ведаю, ніколі ў сітуацыі падобнай не прыйшлося апынуцца ні Алёнушцы, ні мне, час заўсёды бегаў побач сабачонкам на прычэпцы, ці за ім мы валакліся бездарожжу – усё адно. Сарафан пашыты ладна і пад стаць касаваротка, поясы павіты шоўкам для цябе і для мяне, казка дзень на ноч змяняе, спяць на печцы нашы дзеткі, дзед на лаўцы прымасціўся і пакашлівае ледзь. Ў дзверы грукат... Не адчынім, але можа пусцім госця, можа, гэта твой брацельнік зазірнуў ў нашу быль, састарэлы Янка, можа, што дарма чакаў карону, захацеў зірнуць яшчэ раз на цябе, мая душа? Не раўную, сцежкі тыя з нашымі не пераблытаць, кожнаму свае турботы, восень рухае ў зіму, пафарбуе заяц футрачка ў бялюткую нявіннасць і рупліва барабаніць: слава жыццю! – па пяньку. Lebron Soldier XII 12


яскравая казка атрымалася.

яскравая казка атрымалася.