Як брыльянты, рассявае
Ночка летняя расіцу,
Туманамі спавівае
Луг зялёны над крыніцай.
А як раніца настане,
Бліскі сонца загуляюць, –
Рос прыходзіць адцвітаньне,
Гуманы у рэчцы таюць.
Як брыльянты, гінуць росы
На зялёнай сенажаці;
Сонца косы, нашы косы
Не даюць паўдня ім знаці!
мой любимый
мой любимый поэт!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Цудоўны верш! А за тое, што
Цудоўны верш! А за тое, што ўрэшце-рэшт увялі прэмадэрацыю, асобны дзякуй адміністрацыі.
дзякуй вялiкi
дзякуй вялiкi