люстэркі два на рыцарскім турніры
да бітвы рыхтаваліся фінальнай,
люструючыся гожа дасканальна
па правілах адлюстравання віру.
і былі яны лепшымі між іншых.
і кожны малюпасенькі аскепак
прарочыў перамогу тых, хто бліжай,
яскравей мільгацеў на радасць трэсак.
эмблемы ганарлівых славіў кожны.
і вось яны, на конях, і ў даспехах
насустрач мкнуцца, ірвучы меч з ножнаў...
бо служаць дурням ў пакоі смеху.
цудоўна, выкшталцона.
цудоўна, выкшталцона.
і смешна і выкшталцона
і смешна і выкшталцона адначасова