Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лістапад закружыў галаву...

Сярэдняя: 4.8 (19 галасоў)

Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі.

Па сумётах кляновых лістоў
He магу я ніяк наблукацца.
Парк, як царства чаруючых сноў,
Як таемнасць старога палаца.

To прайду, то вярнуся ізноў,
А вакол цішыня такая,
Што здаецца, праз далеч гадоў
Нехта побач са мной блукае.

Я за мудрасць восень люблю,
Вецер роздуму гойдае вецце,
Пакідаю бяздумнасць сваю
У далёкім свавольным леце.



Вельмі спадабалася

Вельмі спадабалася мелагучнасць верша, не заўважыла, як стала яго напяваць.

Cупер!!!!!

Cупер!!!!!

Алёна, першыя два катрэны

Алёна, першыя два катрэны выдатныя, але два апошнiя з паломаным памерам. Першая памылка: А вакол цішыня такая. Другая - Я за мудрасць восень люблю.

Вельмi спадабалася. Дзякуй!

Вельмi спадабалася. Дзякуй!