Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Літаньне адзіноце

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Зноў я прыходжу ў часе зьмярканьня
Складаю Літаньне, нясу Табе даньне
Ад сэрца свайго, Адзінота;

Можа, раней, як яшчэ не радзіўся,
Табе быў адданы, Табе прысудзіўся;
Крулева мая, Адзінота;

Можа быць, маці, калі спавівала
І ночы не спала, над люлькай сьпявала,
Аддала Табе, Адзінота;

Меў я ад родных пяшчоты – упады,
Мне мамка-галубка і ўсе былі рады,
А Ты – над усіх, Адзінота;

Ты надавала мне брэдняў у садочку
Ля хаткі радзімай, ў вішнёвым куточку,
Дзіцяці яшчэ, Адзінота;

Ласка Твая, што ўсяго навучыўся,
Ў жыцьцё, і ў людзей, і ў Цябе улюбіўся,
І воля Твая, Адзінота;

Сьмерцю сваёй – ці наглаю згіну,
Ніколі Цябе я ужо не пакіну, –
Не здолеці мне, Адзінота.

Часам Табе пасылаю праклёны,
Зубоў скрыжатаньне, уразаў мільёны
Ўладаньню Твайму, Адзінота;

І дух непакоры, руіны, паўстаньні
Над усе пераможны, кідае ў растаньне,
Абы ад Цябе, Адзінота;

Потым прыходжу пануры, пахілы,
Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы,
Пякнейшы за ўсё, Адзінота!

Ты ж, як матуля, прытуліш і прымеш,
Ашукаеш ласкай і тугу сунімеш,
І зноў я з Табой, Адзінота!

Гэтак, нявольны ніколі сабою,
Прыходзіў сягоньня па спрэчцы з Табою
Ў пакоры. Прымі, Адзінота!



Захапляе...Асабліва ў часы

Захапляе...Асабліва ў часы адзіноты...

Захапляе...Асабліва ў часы

Захапляе...Асабліва ў часы адзіноты...

Серьезная правда

Когда-то в детстве я услышал песню... которая запомнилась мне своей запрещённой откровенностью того, о чём мы боимся признаваться... Но слова- это единственное, что я помнил о ней, играли не главную роль... песня вводила в глубокий транс, который в жизни редко встречается... Ощущение незабываемое,но пизким поёт её мужчина с низким голосом, а не эта баба-Цярэшчанка, отвратительная песня-копия у неё... помогите найти оригинал... он стоит того!!!

Я нашел!!!!

Это беларусская группа - Чырвоным па беламу )))
Песня _ Литанне
Удачного прослушивания)