Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЬНЯНЫ РУЧНіК

Сярэдняя: 5 (126 галасоў)

Вышывала дзяўчына ручнік,
Пры лучыне ў цеснай святліцы.
Толькі б шчасця і каб на дваіх -
Колас жытні, сцяжынка, крыніца...

Слязой чыстай крапіла яго,
Цеплы край, бакавыя палоскі.
Грубы лён ад дажджу аднаго
і арнамент з маленячкай вёскі.

Заўтра пойдзе яна пад вянец,
А цяпер вось ручнік вышывае.
Ручнік шчэпіць пярсцёнкаў мацней
У далекім не бацькавым краі.

Вышывае дзяўчына, спяшыць,
У акенца лясок заглядае.
На ручнік падвянечны глядзіць,
і пабачыўшы краскі, змаўкае.



Прыгожы верш. Я плакала,

Прыгожы верш. Я плакала, успамiнаючы весу i маладосць.