У плацці зялёным вясенняй лістоты,
Чаромхавай стужкай касу падвязала,
Прабегла вясна скрозь лясы і балоты,
Усмешкай і позіркам Лоеў абрала.
Прылегла вясна на ўзбярэжжы Дняпра.
Цудоўная, мілая сэрцу пара!
І водар яе і жаданні яе
Плывуць над вадой, як туман той плыве.
І кожны, хто ў Лоеве бачыў такое,
Навекі ў жыцці не знаходзіць пакою…
І мне давялося вясенняй парою
Ў цябе закахацца, маленькі мой Лоеў!
Амаль непрыкметны, ды самы найлепшы,
Мяне ты натхняеш на песні і вершы.
Ну як мне цябе, ты скажы, не любіць,
Калі паасобку не можам мы жыць.
Што я без цябе? Так – праходзячы міма…
А ты для мяне – ты не проста Радзіма,
Ты той прыгажуні- вясны чараванне,
Што ходзіць штогод да цябе на спатканне…
Цудоўны вырш!
Цудоўны вырш!