Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ільвінае

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Вы чуеце, як снег кладзецца на
Траву, якой не грош цяпер цана,
А нават нешта меншае? Сцяна
Крышталікаў празрыстых ў тры гадзіны
Накрыла горад белаю прасцінай.

Вы бачыце, як горад пасвятлеў?
Ён стаў нібы высакародны леў,
І галаву сваю ўверх уздзеў,
Ні мітусні няма, ні злосці ў руху -
Стаіць, глядзіць і не пакрыўдзіць муху.

А мухі роем кружацца над ім,
Усё ніжэй, ніжэй, як белы дым
Спускаюцца на льва. Ён стаў сівым,
Яшчэ больш задуменным і павольным,
Здаволены ён цудам навакольным.

10.12.2012



прыгожы верш.

прыгожы верш.

чароўна напісана, вельмі

чароўна напісана, вельмі спадабалася.