Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лямант пэнсіянэра

Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)

Мой Родны Кут, ты мне — нямілы...
Любіць цябе — не маю сілы...
За працу нашу — нам грашы — даюць...
Прыбытак з працы — у свой кішэнь кладуць...
Краіна — ёсць... пабачна гэта й дураку,
але ж — Радзіму скралі...
Наш пэнсіён за працу доўгую — падачка жабраку,
каб не адразу помер, далі...
А хочаш крышку лепш пажыць —
павінны дед і бабка — зноўку спіну гнуць...
Бо “разрашыў” цягнуць ярміну— лямку,
пакуль не звалімся ў “ямку”...
Адна надзея — на дзяцей...
Ня йдзіце ў халопы! Вы — з Людзей!
Не змогуць зноў, як нас, у лапці Вас абуць!
...адна надзея на дзяцей...
Глядзіш, яшчэ Злыдню і ў нос дадуць...
Я веру — Ўнукі Родны Кут вярнуць!

Верасень 2010