Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

лямант

Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)

Мой Родны Кут, ты мне — нямілы...
Любіць цябе — не маю сілы...
За працу нашу — нам грашы — даюць...
Прыбытак з працы — у свой кішэнь кладуць...
Краіна — ёсць... пабачна гэта й дураку,
але ж — Радзіму скралі...
Наш пэнсіён за працу доўгую — падачка жабраку,
каб не адразу помер, далі...
А хочаш крышку лепш пажыць —
павінны дед і бабка — зноўку спіну гнуць...
Бо “разрашыў” цягнуць ярміну— лямку,
пакуль не звалімся ў “ямку”...
Адна надзея — на дзяцей...
Ня йдзіце ў халопы! Вы — з Людзей!
Не змогуць зноў, як нас, у лапці Вас абуць!
...адна надзея на дзяцей...
Глядзіш, яшчэ Злыдню і ў нос дадуць...
Я веру — Ўнукі Родны Кут вярнуць!

Верасень 2010



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Усе гамоняць пра дзень волі.
Толькі волі ад каго?
Ад сябе самых? Ніколі
нам не звольніцца, таго,
што ўсё бачыць, не падманеш.
Маеш тое, чаго варт!
Волі хочаш? Волю маеш!
Як калісьці Банапарт,
захацеў пайшоў вайною,
не хапіла сіл - палон…
Аднаго ўсе людзі крою,
розны ў кожнага фасон.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117081109267