Зайграла музыка ў лесе,
Запрасіла да танцаў
Поўну зелень:
Дрэвы-віртуозы
Шалеюць...
Шкада, што ніхто іх мастацтва
He ацэньвае...
Няма бісаў,
Рухі непаўторныя...
Галінкі ўюцца,
Як балерыны...
Колькі грацыі,
Прыгажосці
У гэтых танцах — мелодыях!
На зялёную сцэну
Уваходзіць барабан.
Першыя кроплі дажджу.
Ідзе бура...
выдатна
выдатна