...люблю дзяржаву я?..
Ды не...
Любіць яе мне неахвота...
Я ж — на Радзіме нарадзіўся...
На ёй дзяцінствам сваім рос,
юнацтвам — там жа жыў,
і сталасцю — пахаў да поту.
...люблю дзяржаву я?..
Ды не...
За што любіць яе,
зямляк мой і сусед мой любы?..
На гэты час, калі я ўжо дзядуля,
і ўклаў ў дзяржаву ўсё жыццё сваё,
яна, на старасць мне,
дае ў прыбытак —
дулю...
...люблю дзяржаву я?..
Ды не...
завошта ж мачаху любіць скупую,
якая з раніцы да ночы нас няўстанна гне,
папрокамі пустымі даўбае,
ды й, брэша... брэша...
...як любіць такую?..
...люблю дзяржаву гэту я?..
Ды не...
...дзяржава для мяне — нікчэмны гук...
Дзяржавай у мяне —
мая матуля,
жанчына-жонка,
дзеці,
ўнучка,
ўнук...
Мне з імі, як з Радзімаю,
ўтульна...
...дзяржава ж для мяне —
нікчэмны гук...
Усё нашчадкі ёй прыпомняць...
Не!
Не люблю дзяржаву я!
Яна Радзіму нашу — душыць, як змяя...
За гэту мачаху перад суседзямі —
саромна...