Люблю твае, Нарач, затокi i тонi,
як вецер густыя туманы развесiць,
цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць,
цалуючы зоры, калышучы месяц.
Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,
раскінуўшы сінія хваляў палотны,
ці шэрымі днямі сумуеш маркотна
з рыбацкімі песнямі, з шумным чаротам.
Люблю твае буры, твае навальніцы, -
ў іх чую, як песні, жыццё маладое…
І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца
да чорных ад гневу магутных прыбояў.
ПРЕКРАСНЫЙ СТИХ!!!БУДУ ЕГО
прекрасный стих!!!буду его учить на бел,лит!!!
17верасьня 2019 - 107г.з дня
17верасьня 2019 - 107г.з дня нар.Яўгена Скурко - Максіма Танка.Цудоўнейшы,дужа таленавіты паэт - наш зямляк з Пількаўшчыны , што на Мядзельшчыне.Падбіраю акорды на гітары да гэта пявучага верша.Магчыма, штосьці і атрымаецца...
ну.....норм я расказывала его
ну.....норм я расказывала его на уроки...9 поставили((((
вельмі цудоўны верш
вельмі цудоўны верш