Маё каханне, мусіць, недрэчнасць.
І лёс мой не жадае цеплыні.
Імкнецца быць складаным. Альбо спрэчным.
Што хочаш роб: хоць смейся, хоць стагні.
А струны нацягнуліся да краю…
Здаецца, лопнуць - мне іх не стрымаць.
Я зноўку, мабыць, моцна закахаюсь…
Бо немагчыма ж проста існаваць.
Вось... Калі сама перажыла...
Вось... Калі сама перажыла... Тады так "ікэбаніста"!