Мае мары разбіваюцца аб лёд.
Я не ведаю, што ўперадзе імжыць.
Хвалі тыдняў. Дзён – вадаварот.
Без пяшчоты сэрца не трымціць.
Часам радасць. Часам смех. А часам – плач.
А надзея раствараецца ўва мне.
Думкі сумныя, тужліва ўспамінаць.
Усё, здаецца, міма прамільгне.
Шчасця я стамілася чакаць.
Кожны дзень праходзіць, як усе.
Трэба, бачна, так мяне караць:
Можа, усё прыходзіць пакрысе…
Пявуча.За мову радасна,што на
Пявуча.За мову радасна,што на ёй так пішацца табою!
Параю. Не настаіваю,раю,можа падправіш, думай пра паузы,якія робяцца знакамі прыпынкаў і "будаванем" куплета:
1."Мае мары разбіваюцца аб лёд.
Я не ведаю, што ўперадзе імжыць.
Хвалі тыдняў. Дзён – вадаварот.
Без пяшчоты сэрца не трымціць."
=Мае мары разбіваюцца аб лёд.
Я не ведаю, што ўперадзе імжыць.
Хвалі тыдняў! Дзён – вадаварот!
Без пяшчоты сэрца не трымціць...
2."Часам радасць. Часам смех. А часам – плач.
А надзея раствараецца ўва мне.
Думкі сумныя, тужліва ўспамінаць.
Усё, здаецца, міма прамільгне."
=Часам радасць.
Часам смех.
А часам – плач...
І надзея раствараецца ўва мне.
Думкі сумныя,..
тужліва ўспамінаць.
Так і жыццё,
здаецца, прамільгне...
3." Шчасця я стамілася чакаць.
Кожны дзень праходзіць, як усе.
Трэба, бачна, так мяне караць:
Можа, усё прыходзіць пакрысе…"
=Шчасця я стамілася чакаць.
Кожны дзень праходзіць, як усе.
Можа хопіць
мне сябе караць...
Можа,
ўсё прыходзіць пакрысе... (тут лепей паставіць "у-кароткае-Ў".)
Ну,колькі разоў казаць: -Зьвяртайце увагу на няшчасную,зацюканую літару "У",якая бывае - Доўгай "у-у-у", і Кароткай - "ў". Ня слухайце "філолагаў", пачуйце ГУК у сваім вершы,і вы убачыце, дзе "У", а дзе "Ў".
Мне пра "ў" спадабалася)
Мне пра "ў" спадабалася) слушна)) а мова - яна такая... пявучая) "па прыродзе " сваёй))