Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мае слёзы

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Я забываў цябе, мая Айчына, Ў часы дажджоў, часы нямог. Я не чытаў цябе, Францыск Скарына… І Багдановічаў “Вянок”. Мой родны кут, я так цябе цураўся! Я хворым быў… Цяпер я іншым стаў. І плачу, бо ніколі не змагаўся Я супраць супастатаў зграй… Але і ты, і ты, мая Краіна, Ці сапраўды ты дбала пра мяне? Ці ты мяне любіла, свайго сына? Не. І яшчэ раз не… Я прабачаў цябе, мая Айчына, За здраду з ворагам маім… Цяпер і ты свайго старога сына Прабач за ўсё… І моўчкі пастаім. adidas Yeezy kaufen


Вось гэта сапраўдны

Вось гэта сапраўдны патрыятызм! Колькі пачуццяў, колькі горычы ў Вашым вершы! Колькі любові да краіны і колькі крыўды да яе! Дзе можна пачытаць яшчэ што-небудзь з Вашага, паважаны паэт?

Так, пагаджуся з вамі. Вельмі

Так, пагаджуся з вамі. Вельмі файны верш!