Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маёй каханай

Сярэдняя: 4.7 (24 галасоў)

Доўгія цені, кароткія дні —
Восені рытмы...
Горад вячэрні запаліць агні —
Нараджаюцца рыфмы...
Вершасловы аб каханьні, аб табе,
І пачуцьцях, што згараюць ў барацьбе
З шэраю штодзённасьцю быцьця,
З адчуваньнем немінучага канца...
Але шчасны,
Што ў мяне ёсьць ты і дзеці —
Іх усьмешкі душу грэюць зноў і зноў,
Прыйдзе час, нястрашна будзе ўмерці —
Цяпер я ведаю,
Што уратуе сьвет любоў.

лістапад 2010 — студзень 2011



З хітрынкай Вы, Юрась.)

З хітрынкай Вы, Юрась.) Ужываеце змену рытма прыкладна як у Багдановіча (Ізноў пабачыў я сялібы...)
Але ўсёж ткі асабіста мне здаецца, што замест "згараюць" было б лепш "гараць", і "Што" у апошнім радку залішняе.
Падкрэсліваю толькі асабіста мне, і толькі здаецца.)

Выказваю поўнае суглассе з

Выказваю поўнае суглассе з прадыдучым аратарам !

Беларусу без хітрынкі цяжка

Беларусу без хітрынкі цяжка пражыць. А наконт рытму...Мне прыемна параўнаньне з Максімам Багдановічам,але ж вершы ў мяне НАРАДЖАЮЦЦА,і ў гэтыя хвіліны я менш за ўсё думаю пра спосабы і стылі вершаскладаньня.Удзячны,Франак,за водгук.Крытыку і заўвагі ўспрымаю адэкватна.

Ай-я-яй... Не пра "спосабы

Ай-я-яй... Не пра "спосабы складання вершавання" Франак размову вёў,а пра Цэльнасць і Моцнасць Верша... казаў жа адзін скульптар на пытанне,як у яго такія добрыя скульптуры атрымліваюцца - Бяру глыбу мармура і адсякаю ад яе УСЁ ЛіШНЯЕ !