Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маёй старонцы

Яшчэ не ацэнена

У старонкі пяшчотай маёй-
Белы тварык і гонар дзявочы.
На галоўцы яе залатой-
Канюшынавы сціплы вяночак.

У хадзе яе - хуткая плынь,
Яе позірк - крынічныя вочы,
Подых ранка - палынны уздым,
Прахалода - загадкавасць ночы.

У калысцы спрадвечнай зямлі
Нараджэнне маё і сталенне.
Там, на поўдні, мае карані,
А на поўначы - шлях аднаўлення.