Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЁЙ ЗЯМЛІ

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Зямля мая — мой звонкаспеўны край, Стятая жыватворная крыніца! Вяртаюся сюды, нібыта ў рай, Каб ля святых вытокаў памаліцца; Вачмі лугі аблашчыць і палі, Падлесак мой, што дружна ў рост пусціўся, Сцяжынкі тыя, што ў жыццё вялі, Каб не зблудзіў, са шляху каб не збіўся. Хачу ўдыхнуць паветра і святла, Абшарам самавітым наталіцца, Пацешыцца з буслінага крыла І з чарадой птушынай парадніцца. О краю мой — святляны, дарагі, Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны! Ты лечыш ад самоты і тугі, Ад нематы і немачы адчайнай. Табе сыноўскі нізкі мой паклон, Табе мая бязмежная удзячнасць За несціханы ў сэрцы перазвон, Душой адчутую радзімы значнасць. Я веру, калі стане золка мне Ад ветру злога, сцюжы і завеі, — Мая зямля, бы маці, прыхіне І, як ніхто на свеце, зразумее. Таму я зноў вяртаюся сюды, Да родных ніў, да звонкай той крыніцы — Святой і жыватворнае вады, — Вячыстай прыгажосцю прычасціцца. Adidas Yeezy


Вельмі цеплы верш, дзякую за

Вельмі цеплы верш, дзякую за частачку сонца у зімовы дзень.