Магутны Божа, Ўладар сусветаў,
вялікіх сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй, ціхай і ветлай,
рассып праменні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
на лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласць - дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!
Гэта ж верш Наталлі
Гэта ж верш Наталлі Арсеневай-няўжо ніхто гэтага ня ведае?
Як не сорамна змяшчаць верш
як не сорамна змяшчаць верш наталлі арсенневай. малітва у рубрыцы "аўтар невядомы". гэта ганьба!!!!!!
а чаму аўтар невядомы? гэта
а чаму аўтар невядомы? гэта ж, здаецца, Наталлі Арсеньневай верш.
Хіба гэта не Арсеннева?
Хіба гэта не Арсеннева?
Канешне Арсеннева!
Канешне Арсеннева!
А чаму тады Аўтар невядомы?
А чаму тады Аўтар невядомы?
Н.Арсеньева!!!Жыве
Н.Арсеньева!!!Жыве Беларусь!!!