Майго дзеда Усціна доля
                                                Атрымалася горкай такою-
                                                Ён памёр у далёкім Комі
                                                Ніякою не вінны віною
                                                Больш пра гэта не вучаць у школе.
                                                У газэце чытаю, рахманы
                                                Калі нехта памёр у Комі -
                                                Гэта значыць, ён быў расстраляны
                                                Не даведаюсь я ніколі
                                                Навіною такой ўсхваляваны,
                                                Сапраўды ён памёр у Комі
                                                Ці таксама быў расстраляны?
                                               Як ляжыць гісторыя ў коме
                                               Яе фарсам тады замяняюць,
                                               Толькі страшна, што возяць ў Комі,
                                               Ў Курапатах  ў спіну страляюць
                                              Я спытаў бы у пэўных колаў
                                              Што шпіёнаў усё шукаюць
                                              А ці будуць іх везці ў Комі?
                                              Ды ў  іх ні пра што не пытаюць
                                              Марнаваць нам часу не можна
                                              І пара запрагаць ўжо коней -
                                              Альбо зараз мы пераможам,
                                              Альбо ўсіх павязуць у Комі
                                              Заклікаю цябе, Пагоня
                                              Барані мой край ад ліхога,
                                              І няхай больш не будзе Комі
                                              Ні у кога і ні для кога
                                              Знаю я - адляціць брыдота
                                              Нібы дым, што ідзе праз комін,
                                              Лепшым помнікам наша свабода
                                              Стане тым, хто "памёр у Комі"