Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

маленькі Маніфест Пачатку Новага Майго Жыцця

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Не...
Зомбілэнд разрушыць толькі прыклад новых дзей,
што створаць новыя крыніцы асалоды ад жыцця!
Калі жыццё тваё больш не кранае струн душы людзей,
каб кожны акунуўся ў твае вытокі дабрыняў адкрыцця,
Зрабі ўсё, каб стаць вытворцам асабістых падзей.
Ды пакажы ты кожнаму жывому ператварэнне ў дзею пачуцця.

Пагоня за грашыма замяніла лепшыя вытокі хараства,
Больш ня турбуюць сваяка: Сусвет, Грамадства й Самаразвіцьцё.
Пяшчота, дабрыня, імклівасць, пачуццё свабоднага мастацтва
Змяніліся на жудасць, раўнадушша, звыклае ныцьцё.
Высока мроіць ды ствараць сваё пазбаўлена спадарства:
Галеча, ганьба бульбаша, як пуга ўладара сячэ ўласнае жыццё.

Каб гэтае майстэрства роспачы, духоўнай сухаты змяніць,
Патрэбны нам Народны Сход, Міністры, Прэзідэнт ці Ваявода?
Канешне нам ня гэта трэба, ці дрэнныя памылкі Слугаў бараніць.
Адчуй, Зямеля, усе, нажаль, яны прыйшлю адсюль, з Народа...
Дурное, чым захвораны з маленства ці юнацтва ў сябе зламіць,
Лягчэйшы шлях для ўсіх ды кожнага ды блізкая істотная Свабода!

Такім шляхам іду я, марудна, зараз на пачатку, калечча сваё выпраўляю:
Хапала мне пяшчотных пацалункаў "лёсу-куралёсу", залежнасцей благіх.
Спярша ўяўляю, малюю ідэю, мару мацнее, прыступкі найноўшыя ствараю
Шаную душэўныя ідэі, усім, чым магу, падрымаю Землякоў Маіх Дарагіх!
Крок за крокам, з золку да цемраў да сьветлага, чыстага тэмп не збаўляю:
Стаміўся, упаў-паскільзнуўся, зламаўся, падняўся й пакрочыў да мараў сваіх.

Ня верыце ў духа мой запас, зусім ня бачны дзеі? Дык гэтым я амаль ўсё выказаў!
Гавары - не гавары, давай малюнкі - не давай, Людзі ня адчуваюць нічога іншага.
Ніколі й не было іншага ў жыцці, нідзе ня бачна ды ня чутна Добрых прыкладаў,
А вось калі па справах убачаць ды адчуюць, то хутка возьмуць курс-шпацыр да лепшага!
Я ведаю, Шаноўныя, мая справа зробіць лепшым Нашае жыццё бяз доўгіх доказаў.
Я Мару ды Імкнуся крок за крокам ўсё стварыць неверагоднае-лагоднае для ладу нашага!

Гэта не Рэкляма бо яна Лайно, што пазбаўляе чалавека самастойна выбіраць.
Я нарадзіўся не спярша, змяніўся ў лепшы бок, каб усім Людзям паказаць,
На што заўсёды здольны кожны чалавек, калі праходзіць некаторы дзейны час.
Сваімі добрымі Ўласнымі ўчынкамі Сучаснік будзе навакольных радаваць.
Та Мройная Краіна ня проста словы, бо хутка крочыць, набліжаецца да Нас.
Сумленна працаваць, сучаснае ствараць, на радасцях сьпяваць, хвілінкі Шчасця ўзгадваць:
Вось тое, што стварае Волю, прыносіць Маладосць у Сталасці ды Мудрасцяў Жыцця запас!

Паэтам можаш ты ня быць, а, вось, сапраўдным чалавекам абавязаны!
Ці пішаце няблага для Паэта? Але стварыце штосьці самі наяве!
Шлях да сучаснасці адносін, лепшага жыцця мною будзе Вам паказаны!
Пісаць пра лепшае - адно, а вось зрабіць істотнае слабо, Панове?
Так, маленькі Маніфест Пачатку Новага Майго Жыцця для Ўсіх расказаны.
Ну, хопіць больш пісаць, пасля, крышку пазней, паверыце маёй прамове.

Максім Мукавозчык - летуценнік-вынаходнік з Сінявокай Краіны
3:06 17.11.2012



Абы чым эта ён??? Не

Абы чым эта ён??? Не панятна...

пишет, что главное это не

пишет, что главное это не писать про добро, а делать добро... и он типа нам покажет своё добро:)) как-то так

пишет, что главное это не

пишет, что главное это не писать про добро, а делать добро... и он типа нам покажет своё добро:)) как-то так