Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маналёґ - Частка І (Быць альбо ня быць)

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Быць альбо ня быць? Вось у чым пытаньне:
А, стрэлы і ўдары лёсу - ці вартыя яны трываньня?
Ці мабыць лепш памерці і заснуць, заснуць, заснуць?
Калі канец жыцьця пагрозам і трывогам
Яны нясуць, то як жа можна не жадаць такога дару бога?
Памерці і заснуць. І нават бачыць сны.
Толькі якія? Вось пытаньне! Што прынясуць яны
Там, за мяжою сьвету? Якія жа званы
Складуць санэт, калі пазбавімся мы ад слаты жыцьця?
Дык вось чаму няшчасьце так жыве, так доўга!
А, хто бы вытрымаў шаленства што заўсёды прынясе трывога?
Пагарду ўладароў сусьвету? Ціск моцных або слепату законаў?
І бізуны, і здзекі часу? І гонар бога-уладара?
Каханьня боль, такі дарэмны, што забівае спадара
Свайго жыцьця. І ўсё, што шчыры чалавек трывае
Ад людзей няшчырых, калі б ён мог атручаным кінжалам
Спакой здабыць. А, хто бы пад цяжарам
Жыцьця стагнаў і енчыў? Ды толькі страх,
Які закладзены быў невядома кім ці чым,
Перад пагрозай сьмерці - набачным гаем, у якім
Усё застаецца і адкуль ніхто ніколі не вяртаўся,
Нас прымушае жыць у пекле пакут вядомых і знаёмых
І адмаўляць сабе ў іншых, у незнаёмых, невядомых,
І мабыць нават не пакутах, а шчасьці.
Вось так, сумленьне чалавека нас робіць трусамі бяз волі,
Калі кладзе на яркасьць каляроваю
Рашучасьці цень кволай думкі.
І ўсё глыбокае, рашучае і важнае
Зьмяняе назву, накірунак і астатняе...
А зараз - я маўчу.
Афелія, у сваіх малітвах, німфа, скажы і пра мае грахі...



Вось я крыху апрацаваў: Быць

Вось я крыху апрацаваў:
Быць альбо ня быць? Вось у чым пытанне:
А стрэлы, ўдары лёсу - ці вартыя яны трывання?
Ці, мабыць, лепш памерці і заснуць, заснуць, заснуць?
Калі канец жыцця пагрозам і трывогам
Яны нясуць, то як жа можна не жадаць такога дару бога?
Памерці і заснуць. І нават бачыць сны.
Але якія? Вось пытанне! Што прынясуць яны
Там, за мяжою свету? Якія жа званы
Складуць санэт, калі пазбавімся мы ад слаты жыцця?
Дык вось чаму няшчасце так жыве, так доўга!
А хто бы вытрымаў шаленства, што заўсёды прынясе трывога,
Пагарду ўладароў сусвету, ціск моцных, слепату законаў,
Ды бізуны, ды здзекі часу, ды гонар бога-ўладара,
Кахання боль, такі дарэмны, што забівае спадара
Свайго жыцця, ды ўсё, што годны чалавек трывае ад нягодных,
Калі б ён мог атручаным кінжалам
Спакой здабыць? А хто бы пад цяжарам
Жыцця стагнаў і енчыў? Ды толькі страх,
Які закладзены быў невядома кім ці чым,
Перад пагрозай смерці - набачным гаем, у якім
Ўсё застаецца і адкуль ніхто ніколі не вяртаўся,
Нас прымушае жыць у пекле пакут вядомых і знаёмых
І адмаўляць сабе ў іншых, у незнаёмых, невядомых,
І мабыць нават не пакутах, а шчасці.
Вось так, сумленне чалавека нас робіць баязліўцамі бяз волі,
Калі кладзе на яркасць каляроваю
Рашучасці цень кволай думкі.
І ўсё глыбокае, рашучае і важнае
Змяняе назву, накірунак і астатняе...
А зараз - я маўчу.
Афелія, о німфа, скажы ў сваіх малітвах і пра мае грахі...

Трус (бел.) - кролик

Трус (бел.) - кролик (рус.)
Трус (рус.) - баязлівец (бел.)