Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ІМАНЕНТНАСЦЬ МАЎЧАННЯ

Сярэдняя: 4.7 (22 галасоў)

Маўчанне золатам бывае не заўжды,
Ягоны водбліск нейкі алхімічны:
Ратуе ад знявагі і бяды,
І – аздабляе здраднікаў аблічча.

Паэтам часам трэба памаўчаць,
Бо нават птушкі не пяюць бясконца,
Не зелянее ўзімку сенажаць,
Не свеціць і не грэе ноччу сонца.

Калі ж навокал бессаромны гвалт
Ператварае ў быдла беларусаў,
А існаванне іх – турмы накшталт,
Маўчанне – выбар халуёў і трусаў.



Гэты верш актуальны зараз як

Гэты верш актуальны зараз як ніколі... Я ў захапленні ад Вашай здольнасці гэтак ёміста і выразна выказваць свае думкі. Вялікі дзякуй за верш, Ірына!!