Мая зямля-матуля, раскажы,
Чаму тысячагоддзі твой народ
Раскрыжаваны лёсам на крыжы -
Рукой на захад і рукой на ўсход?
Ці будзе храм на раздарожжы тым?
Дзе нам рабіць памежныя равы?
Маліцца нам, скажы, якім святым
На ростанях касцёла і царквы?
А як жагнацца: леваруч на ўсход
Або на захад праваю рукой?
Ці будаваць асобны нейкі стод,
Адрозны, хай нягеглы, але свой?
А як цябе, гаротную, абняць,
Калі далонь працятая цвіком
І не адняць ад крыжа галавы?
І цягнікі чужынскія ляцяць,
І наша гора едзе цягніком
З Масквы ў Брусэль, з Брусэля - да Масквы.
12.06.12
ajsa
Вельмі цудоўна і па форме і
Вельмі цудоўна і па форме і па зместу. Даволі доўга падобныя думкі турбавалі і мяне, але ў вершах нажаль не увасобіліся; а у вас тут ўсё так гарманічна і пранікнёна, мая павага.
цудоўна!!! Одні пытанні,
цудоўна!!!
Одні пытанні, вечныя і невырашальныя, такі лёс у народа быць на крыжы або на скрыжаванні Еўропы.
о_О. Санэт з лішнім катрэнам?
о_О. Санэт з лішнім катрэнам?
Так, ён сам так захацеў, гэты
Так, ён сам так захацеў, гэты верш. Я ж толькі запісваю.
Lepsz da Brusela
Lepsz da Brusela