Мне прыснілася мастачка,
Цуда, дзіўная дзяўчына!
Роварам праз лужы скача,
Думаю: "Ай, малайчына!"
Кніг, напэўна, шмат чытае,
Птушак любіць і прыроду,
Дый штораз абавязкова,
Час знаходзіць на прыгоды.
Клавішы яе сяброўкі,
Трэба - музыку зайграе,
Дый мужыцкую бародку,
Дбае шчыра, паважае.
І прыгожа, і чароўна,
Вочы, нават, не адвесці,
Гэта сон, але здаецца,
Ёсць яна, у свеце дзесьці.
І прыгожа, і чароўна.
І прыгожа, і чароўна.