На стромкім усхоне
Стаяў задумены мастак.
Шум гонкае хвоі
Навеяў таемнасць і страх.
Глянуў на дол
Ён маўкліва, −
Сціснуўся боль:
Сплямлена кроўю каліна!
Далей
У хмалёвыя хвалі
Кінуў праніклівы зрок:
Смутку народа майго не схавалі,
Тоіце нейкі няведамы змрок!
Холад у вашым прадонні! –
Скрухай наліўся душы яго хмель;
Бачыць ён вобраз бяссмертны
Мадонны
Стварыў што мастак Рафаэль.
Далі
Празрыстымі сталі,
Промені сонца
Яснотай чало апавілі.
Істота ўся ў захапленні бясконцым, −
Рукі прастор ахапілі.
− Любы мой, мілы прастору,
У нашай забытай нізіне
Сцелецца новы Шлях Млечны! –
Вечарам зораста-сінім
Праходзіць ім будзе Марыя;
Юнак прывітаецца чула,
З каханнем у сэрцы затоена-вечным.
− О, светлыя зоры,
Пад вэлюмам срэбным я з ёй заначую!
Палкія вусны пяшчотай акрыю,
Ave, Maria!
Даўным даўно мастак той
Даўным даўно мастак той марыў,
на той жа ш самай вось зямлі,
аб Рафаэлевай МАРЫі...
Аб тым жа мараць мо й сыны.
Як быццам там далёка мары,
а не ў хросных, родных, тут.
Не ў каханых проста з жарам,
з запалам схопленых у кут.
І каб ніхто не бачыў вокам,
І не разнес па ўсіх дварах
аб тым якая ж яна з мужам,
аб тым якая без – туга.
Калі б мог, дык і павыдаляў,
Калі б мог, дык і павыдаляў, ды і не толькі гэты свой каментар.
Сапраўды, навошта? Каб паглядзець на падобныя падкаменты ніжэй?
Чава.
Што за трызненне?
Што за трызненне?