Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маці

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Памятаю, як маці
У начоўках сцірала.
Нешта ціха спявала,
І абед гатавала.
І чакала чагосьці,
Пэўна, шчасця чакала.
А пад вечар чытала
Вершы Янкі Купалы,
Каб дачушка яе
Пад той спеў засынала…
Праляцелі гады
І калыскі не стала,
Той, што плачам дзіцячым,
Маці спаць не давала.
Праляцелі гады
І нічога не стала…
Толькі кнішка жыве,
Што з адбіткам “Купала”



Хіба ёсць у беларускай мове

Хіба ёсць у беларускай мове слова "сцірала"? Я ведаю, што жанкі "мыюць бялізну"...

Прыемна,калі заўважаем

Прыемна,калі заўважаем памылкі... Прагледзеў,убачыў:
"Памятаю, як маці
У начоўках сцірала... У беларускай мове "стирать" - мыць.
Сцірала, гэта калі нешта адчышчаем. Тады можна ўжыць у наступным кантэксце:
=Памятаю, як маці
У начоўках адсцірывала.= таму што таксама - адчышчала ад бруду.

Добры, шчыры вершык з чыстым

Добры, шчыры вершык з чыстым пачуццем.

Чысценька,пявуча... Толькі

Чысценька,пявуча... Толькі "кнішка"? Можа,усётакі - кніЖка?

То была звычайная "АЧАПЯТКА"

то была звычайная "ачапятка"