Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маці

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Змярканне лепіць цень да столі.
Малы, цягнуся, каб схапіць
ружовы бохан спелай поўні,
на срэбры пальцы сашчапіць.

Матулін твар усмешкай ззяе
і шчасця шчырая сляза
як долу падае, ўзрастае
дзівоснай кветкай хараства.

І песцяць стомленыя вочы
спакой маленькага сынка.
...Ужо змяніў світанак ночку,
А матчына не спіць рука.



чулыя и пяшчотныя

чулыя и пяшчотныя словы,прысвечаныя матулі.Нізкі паклон.