Дню Маці прысвячаецца
Канавана нам лёсам,
Усе сцяжыны прайсці,
Мы сталеем у каханні,
Мы сталеем у жыцці.
Шмат пра што мы пачулі,
і не ўсё збераглі,
А любоў да матулі,
Праз жыццё праняслі.
Мы паклонімся маці,
Дзякуй, скажам мы ёй,
За пяшчоту і ласку,
Ля калыскі сваёй.
Нам аддала пачуцці,
і сваю прыгажосць,
Прысвяціла каханне,
і сваю маладосць.
і на ўсім белым свеце,
Лепей слова няма,
Маці, родная маці,
і відаць нездарма.
Усе: дарослы і сталы,
і зусім немаўля,
Шчыра маці шануюць,
На планеце Зямля!
Зусім нядаўна пазнаёмілася з
Зусім нядаўна пазнаёмілася з Вашай творчасцю. Яна мне вельмі па духу, падабаецца. Ведаю і, калі не памыляюся, што ёсць у Вас верш пра вёску Барыкоў Любанскага раёна. Дзе яго знайсці?