Мая Радзіма! Ты ва ўгары!
Спіртны струмень ракой цячэ.
І, хоць ужо сінеюць твары,
У рот куляецца яшчэ.
І ў гарадах, і ў дальніх вёсках
Багата тых, хто “паддае”.
Іх дзеці ходзяць у абносках,
Не маюць хлеба на стале.
Заўзята п’янствуюць усюды,
А выбар пойла ўсё шырэй!
Таму і гіне столькі люду,
Дапіўшы яву да чарцей!
Агідны “водар” перагару
Ажно сціксае брудам дых,
Але збяруць парожняй тары –
І зноў купляюць “на траіх”.
Віно, гарэлка, самагонка –
Чым болей п’еш, тым болей раж.
О, мая родная старонка!
Ці немагчыма жыць інакш?
Нашто нам гэтая навала –
Паўсюль пладзіць алкагалізм?
Няўжо другіх заняткаў мала?
Ці лепшы шлях – каціцца ўніз?
Мо хтось ад дурасці ўтрымае,
Навучыць, як цвярозым жыць?
Бо, калі нацыя сканае,
Няма каму ўжо будзе піць…
27.05.2010
Усё гэта робіцца ўладамі
Усё гэта робіцца ўладамі спецыяльна- каб алкаголем, наркатой, распустай. разбэшчанасьцю і гд. канчаткова дабіць і зьнішчыць народ. Паглядзіце, як растуць розныя забаўляльныя, спартыўныя/хай народ жыве хакеем, а не надзённымі праблемамі/цэнтры, шопінгі, казіно, а не Культурныя духоўныя цэнтры, дзе б маладыя людзі вучылі сваю Вялікую Славянскую Культуру, узбачаліся духоўна і інтэлектуальна.Зьбіраліся б разам і сьпявалі, танчылі, ткалі, плялі, ладзілі розныя творчыя акцыі і гэтак далей.
Гэта,Таццяна,"праблема"
Гэта,Таццяна,"праблема" №1...
Прычыны?
Першая,... што ні 1861 год,ні ўсе 150 гадоў далей так і не далі на гэтай зямлі (я маю ва ўвазе Расейскую Імпэрыю,у якую уваходзіла і Беларусь)анішчопаткі Свабоды,як неад'емнага Права Кожнага Чалавека - Права уласнасці над сабой самім сабой, а не кімсьці...
Другая,.. што не мае насельніцтва ні жматка Уласнай зямлі,нават пад мОгілку,нават зямля пад хатамі нашымі - ня наша. Уся зямелька ў распаражэнні шурыка-пана і толькі Ён распаражаецца зямелькай,і распрадае зямельку,і з нас збірае плату за "нашу" зямельку, і кладзе сабе ў кішэнь...
Трэцяя,.. нам не даюць Зарабляць грошы Сваёй Працай. Нам плоцюць,столькі,каб не падохлі - а гэта што? Замаскіраванае Рабства...
Падспудна,не так чотка,гэта разумее кожны жыхар і "шалее"...
... і,захапіўшыя Ўладу,робяць усё,каб трымаць насельніцтва ў псіхапатцтве,а як?
Наркатызацыя ўсёй Краіны (бо па мэдыцыне гарэлка такі ж Наркотык,як і астатнія),
наркатызацыя насельніцтва,каб не ператварылася Яно ў НАРОД...
Гэта ўсё ад
Гэта ўсё ад бескампраміснасці.
Або ўсё, або нічога. Або недаацанілі, або пераацанілі. Не сваё месца займаю, або надта пашанцавала, або надта не пашанцавала.
Кожны займае тое месца, на якое яго паставіла бліжэйшае асяроддзе.
Нават тая суседка, якая не разумеючы з чаго ўсё ўзялася, абразай прымушае суседа спецыяльна заліцца апошняй кропляй. Нават той жа сусед, які не звяртае ўвагі на абарваныя ад клумкаў рукі суседкі, бо кожны стрэчны знаёмец не так зразумее, ды яшчэ і перадасць каму трэба з творчым падыходам.
Бо ну не можа хтосьці іншы не быць хоць у чымсці горш за цябе.
Бо ну не хочацца быць аб'ектам падобных нападаў з усіх бакоў, нават калі хочацца і можацца быць свяцейшым за Езуса.
Думаю так, Таццяна.
...Бо з гэтай жа
...Бо з гэтай жа бекампраміснасцю пры кругавой непаваге бліжэйшага асяроддзя, што табе рабіць, крамя як шукаць менш дакорлівае да цябе, а з ім і больш дакорнае усімі астатнімі месца?
выдатна!
выдатна!