Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Беларусь! Ты, як Папараць-кветка.

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

1
Мая Беларусь! Ты, як Папараць-кветка,
Якую шукаем мы кожны гадок,
У ноч, на Купалу, у чэрвені, улетку,
Сплятаючы справы ў агульны вянок.
2
Кідаем яго ў бурлівую рэку,
Дзе з іншымі разам плыве ўдалячынь,
Бо так павялося ад продкаў, спрадвеку -
Да шчасця нясе толькі гэтая плынь.
3
Не кожны вянок свой прытулак знаходзіць,
Калі распляцецца - загіне ў вірах...
Вось гэтак і з еднасцю будзе ў народзе -
Не моцна звязаць - ператворыцца ў прах…
4
Ужо ведаем - цудаў у жыцці не бывае -
І кветкі ад спораў не будуць цвісці,
Але, пакуль ноч на Купалу яднае,
Сваю Кветку-Папараць зможам знайсці!
Мінск.03.03.2015г.

© Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115030306850



Мая Беларусь!!!!!

Мая Беларусь!!!!!

Вельми прыгожы верш!!!

Вельми прыгожы верш!!!