Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЯ ЦІШЫНЯ

Яшчэ не ацэнена

Мая цішыня складаецца з верша,
Што па паперы пад вечар блудзіў,
З цікання ходзікаў, жончынай першай
Просьбы пяшчотнай: “Спі ўжо, спі”.

Мая цішыня з далёкага брэху
Сабакі, што зоркі чакае палёт,
З тых вераб’ёў, што залезлі пад стрэху,
І шыбуршаць усю ноч навылёт.

З таварняку, што жалеза ў жалеза,
Са справы, што дзень я да вечара піў,
З мары, што ў думкі глыбока залезла,
З ходзікаў зноў жа і жончыных “спі.”