Калі спякотна – прыпячэ.
Няхай і ўлезеш у лядоўню.
Ня хопіць часу на яе.
Не дастаткова спёку звонку...
Сваё цяпло не бавіць час.
Яно марнуе час на роздум.
Знаходзяць розум кожны раз,
калі хвіліна ёсць свабоды.
Калі ня трэба бараніць
мяжу паміж дзьвума часамі.
Ледзь халадзейшым і жывым,
і пацяплеўшым на падмане.
Тэмпература мае сэнс
ня толькі дзеля нашых нэрваў!
Яна агенчыкам нясе
несуразмернасць стану цемры.
Святло не можа не гарэць,
не даючы спакою скуры.
А скура? Што яе глядзець?
Яна заўсёды была мурам.
Усё ў глыб... ды ў
Усё ў глыб... ды ў глыб...
Быццам і павольна распавядаеш,
а віры ў кожным радку...
зносяць кудысь...
учапіцца няма за што...
Што тут глыбокага,
Што тут глыбокага, Алег?
Звычайныя інжэнерныя высновы. З паверхні высновы.
Каб вымерыць дакладна сантыметры трэба мець метр, а не наадварот.
Каб здагадацца, што будзе праз кіламетр, маючы дрэнны зрок, трэба мець досвед. Рулетку ў часе.
Каб рабіць высновы, што чорныя дзіркі праглынаюць, а не нараджаюць зоркі, трэба тысячагоддзі абапірацца на хлусню большую, чым зараз.
Але гэтая хлусня прымусіла мяне лепш любіць, працаваць, лічыць і лёхка складаць вершы.
І ўвогуле у тэорыі Энштэйна
І ўвогуле у тэорыі Энштэйна пераблытана якасць з колькасцю, на мой погляд.
Бо ў свеце можа і існуе статут сусветнага прыцягнення, але як мінімум не меньш дзейнічае статут сусветнага адштурхоўвання.
Мы з табой элементарны прыклад гэтаму.