Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне б да зор з табою дакрануцца...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Мне б да зор з табою дакрануцца,
Рукі пераплёўшы паляцець…
Ціха краем вуснаў усміхнуся:
…Адзінота. Белая сумець.

Пачакаць яшчэ я пагаджуся.
Апякае пальцы чорны чай.
Толькі цеплыні жадаюць вусны…
А душа кідаецца ў адчай.

Застаецца мроі толькі песціць.
На паперы крыжыкі пісаць.
Цяжка безадказнасць сэрцу несці.
… А душы хацелася б спяваць.



Вельмі пранікненна. Я час ад

Вельмі пранікненна. Я час ад часу сам такое адчуваю.
Дзякуй!)

Эх, сумна гэта, як кажуць...

Эх, сумна гэта, як кажуць... Але... Будзем песціць мроі)) Для гэтага яны нам і дадзены...