Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой мір

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Я спрадвечна жыву ў краіне, дзе мары
Пераважна абыходзяць учынкі людзей,
Дзе не чутна ніводнага гуку аб справах,
Толькі скрыгат усмешак на вуснах дзяцей.

Дзень за днём я праходжу ўсё далей і далей,
Не, не сто кіламетраў – мара імкнецца вышэй!
Неяк раніцай кепскай я саджусь за раяль,
Націскаю на клавішы – выявы льюцца, як у рай…

Націскаю на “до” – бачу дом свой у палітры –
Чырвоны, жоўты ці белы – сонейка весяліцца,
Націскаю на “рэ” – бачу рэчку, і хітра
У празрыстай вадзе зграя рыб серабрыцца.

Націскаю на “мі” – мая мара ўсплывае –
Музыку ў масы і творчасць ролю адыграе,
Націскаю на “фа” і фанаты з’явіліся,
Вучаць песні мае, бо ад сэрца праліліся…

Без кахання ні як: “Дзе ты “сонейка светлае”?
Дзе ты творчасці шлях, а з табою натхненне?
Дзе маё ўратаванне, дзе сцяжынка мая?
Я чакаю цябе, спадзяюсь нездарма…”

Мой мір – толькі мара і гэта не сорам,
Бо ў школе жыцця не адзінаццаць гадоў – значна болей,
Скончыўшы йгаць я вярнуся да рэальнасці ,
Да працы не над сабой, а над мірам маральнасці.

9 кастрычніка 2010



Каб не расчаравацца ў сабе,

Каб не расчаравацца ў сабе, трэба жыць у рэальнасці.